У акрузе Бразорыя (штат Тэхас) з-за ўрагану «Харві» прарвала дамбу, аб'яўленая тэрміновая эвакуацыя, паведамляюць інфармагенцтвы.

Reuters

Reuters

Улады акругі зрабілі папярэджанне ў твітары. «Плаціну на азёрах Калумбія прарвала. Бяжыце прэч!» — гаворыцца ў паведамленні.

У акрузе пражывае каля 300 тысяч чалавек. Колькі менавіта людзей знаходзіцца ў зоне магчымага падтаплення, не канкрэтызуецца.

За апошнія 12 гадоў «Харві» стаў самым разбуральным ураганам на тэрыторыі ЗША. У 2005 годзе з-за шторму «Катрына» быў затоплены Новы Арлеан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0