У расейскім сэгмэнце livejournal-а актыўна абмяркоўваецца матч моладзевых зборных Расеі і Грузіі, які пройдзе 5 верасьня ў Менску. Удзельнікі суполкі ru_football заклікаюць прыехаць у Беларусь, каб падтрымаць каманду Расеі.

Izver заклікае: «Я хачу, не, я патрабую, ад усіх балельшчыкаў зборнай: не пакінем нашых хлопцаў! Я заклікаю людзей, для якіх хоць нешта значыць словы «гонар», «вернасьць», «Радзіма»: купіце білеты ў Менск! Падтрымайце нашу зборную ў прынцыповым матчы». Потым дадае: «Апусьцім грызуноў».

Уся гэтая кампанія адбываецца пад лёзунгам «Рабуй, жлукці, анэксуй!» Пад зваротам падпісалася ўжо нямала карыстальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?