Суд Першамайскага раёна Віцебска 1 верасня разгледзіць адміністрацыйную справу ў дачыненні да 35-гадовай жанчыны, якая стала гераіняй рэзананснага скандалу ў адной з аптэк горада.

Жанчыну абвінавачваюць у здзяйсненні правапарушэнняў, прадугледжаных арт. 9.3 (абраза) і арт. 17.1 (дробнае хуліганства) КоАП Беларусі.

9 жнiўня Марына Паяркова прыйшла ў аптэку з мопсам на павадку і ўчыніла скандал пасля таго, як правізар сказаў ёй, што ўваход з жывёламі забаронены і абслугоўваць яе не будуць. Пасля гэтага яна запатрабавала кнігу скаргаў і пачала абражаць загадчыка аптэкі Максіма Самсонава.

У прыватнасці, пакупніца сказала Самсонаву: «Жывёла — гэта ты. Брудная, смярдзючая жывёла. Мой сабака каштуе даражэй за цябе». Наведвальніца таксама пагражала звальненнем загадчыку, а яшчэ аднаму супрацоўніку аптэкі заявіла, што ён не валодае дастатковымі прафесійнымі ведамі.

Інцыдэнт быў запісаны на камеру відэаназірання, размешчаную ў аптэцы. Максім Самсонаў размясціў яе ў інтэрнэце. Аднак заяву на жанчыну ён не пісаў. Пры гэтым, паводле яго слоў, міліцыя сама праявіла ініцыятыву і апытала яго як сведку.

Марына Паяркова тлумачыла свой учынак тым, што «была на нервах», бо яе муж апёк ногі бетонам і меў патрэбу ў медыкаментах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?