ЗША накіравалі дадатковыя ваенныя самалёты ў паветраную прастору сяброў НАТА Літвы, Латвіі і Эстоніі на час ваенных вучэнняў Беларусі і Расіі «Захад-2017», перадае Reuters.

Адзначаецца, што сем амерыканскіх знішчальнікаў F-15C прызямліліся на авіябазе ў горадзе Шаўляй на поўначы Літвы. Гэтыя ваенныя самалёты будуць патруляваць неба над краінамі Балтыі.

Гэта ў тры разы больш самалётаў, чым пры стандартным патруляванні НАТА гэтых тэрыторый. Апошні раз альянс абнавіў пратаколы з-за анексіі Крыма Расіяй у 2014 годзе.

Пры гэтым самі краіны рэгіёну не ўдзельнічаюць у патруляванні, даручыўшы гэтыя дзеянні партнёрам па НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0