Акруговая камісія палічыла, што сябра незарэгістраванага руху «За свабоду» Алесь Лагвінец няправільна паказаў свой гадавы даход, прапусьціўшы прыбытак у памеры 215 эўра. Лагвінец патлумачыў, што гэта атрымалася з‑за тэхнічнай памылкі, аднак гэтая сума ўвайшла ў задэкляраваны ім гадавы даход.
Меркаваньні сябраў ЦВК падзяліліся. Адныя палічылі, што А.Лагвінец не парушыў правілаў, бо, паводле закону, трэба прадставіць агульную суму заробку, а не яго складнікі.
Аднак сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што
ў спадара Лагвінца «быў чыста палітычны намер — падставіць акруговую камісію».
У сваім выступе А.Лагвінец рэзка скрытыкаваў выбарчую сыстэму ў Беларусі.
«Ніколі не патрэбна выхоўваць ЦВК. Гэта дорага абыходзіцца»,‑‑ заявіла Лідзія Ярмошына перад галасаваньнем па скарге А.Лагвінца.
Вынікі галасаваньня: 9 — «супраць» галасаваньны, 3 — «за».