Сайт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) паведамляе пра смерць палітолага і паліттэхнолага Алега Багуцкага. Яму было 49 гадоў.

Апошнія гады Багуцкі жыў у Кіеве. Смерць напаткала яго ў Кыргызстане, дзе палітолаг быў у камандзіроўцы.

У Беларусі ў Багуцкага была неадназначная рэпутацыя. Ён паходзіць з Полаччыны, быў там дэпутатам гарсавета. Багуцкі на выбарах 2001 года падтрымліваў Леаніда Сініцына. Потым сышоў да Статкевіча, аднак праз нейкі час сышоў ад таго.

Жывучы ў Кіеве, Алег Багуцкі працягваў супрацоўнічаць з многімі беларускімі выданнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?