У Нацыянальным аэрапорце Мінск з'явяцца ўказальнікі на кітайскай мове, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар аэрапорта Раміна Саматханава.

Раміна Саматханова распавяла, што ў хуткім часе ў будынку аэравакзала на ўказальніках і ў іншай даведачнай інфармацыі з'явіцца трэцяя мова — кітайская (цяпер можна прачытаць патрэбную інфармацыю на рускай і англійскай).

«У апошні час у нас ідзе вельмі вялікі паток пасажыраў з Кітая. І не толькі транзітных, госці з Паднябеснай сёння ляцяць менавіта ў Беларусь. Магчыма, сваю ролю ў гэтым адыгралі будаўніцтва індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і ў цэлым турыстычная прывабнасць нашай краіны», — адзначыла яна.

Акрамя таго, прэс-сакратар паведаміла, што аэрапорт працуе над заменай тэлескапічных трапаў. Ужо цяпер запушчаныя ў эксплуатацыю два новыя тэлетрапы. Да канца года плануецца замена яшчэ чатырох тэлескапічных трапаў і ўстаноўка аднаго дадатковага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0