У Нацыянальным аэрапорце Мінск з'явяцца ўказальнікі на кітайскай мове.

«У апошні час у нас ідзе вельмі вялікі паток пасажыраў з Кітая. І не толькі транзітных, госці з Паднябеснай сёння ляцяць менавіта ў Беларусь. Магчыма, сваю ролю ў гэтым адыграла будаўніцтва індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і ў цэлым турыстычная прывабнасць нашай краіны», — абгрунтавала новаўвядзенне прэс-сакратарка аэрапорта.

airport.by

airport.by

Цяпер, атрымліваецца, даведачная інфармацыя будзе на трох мовах: англійскай, рускай і кітайскай.

Але калі ў нацыянальным беларускім аэрапорце з'явіцца беларуская мова?

Мы адрасавалі гэтае пытанне ў прэс-службу аэрапорта.

«Гэтае пытанне разглядаецца. Як даўно? Некалькі месяцаў ужо. Калі будзе прынятае рашэнне? Да канца года», — сказала нам прадстаўніца прэс-службы Раміна Саматханава.

Мы таксама пацікавіліся, хто ўваходзіць у склад групы па разглядзе гэтага складанага пытання, якое вымагае года аналізу.

«Гэта закрытая інфармацыя, навошта вам?» — сказаў кіраўнік службы Аляксандр Караблікаў і параіў звяртацца па гэтую інфармацыю пісьмова. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?