Апошнія некалькі дзён мы званілі ва ўсе школы Мінска і абласных гарадоў Беларусі, дзе планавалася сёлета адкрыць першыя класы з беларускай мовай навучання. Мы хацелі скласці агульную карціну: дзе ўдалося, а дзе не ўдалося назбіраць заявы ад бацькоў, якія хочуць вучыць дзяцей па-беларуску.

Мы абтэлефанавалі 13 школ Мінска, Магілёва, Брэста — і нідзе наша пытанне не выклікала цяжкасцяў. Дзіўная сітуацыя склалася толькі ў адной школе, інфармацыю ад якой мы так і не атрымалі. Гаворка пра мінскую сярэднюю школу №179.

Цягам двух дзён у прыёмнай нас упэўнівалі, што даць такія звесткі можа толькі дырэктар школы, якая ўвесь час была занятая і ніяк не магла знайсці хвіліну, каб нам адказаць. Пасля нам далі нумар завуча, якую, як нам патлумачылі, дырэктар упаўнаважыла адказаць на нашае пытанне.

Мы патэлефанавалі па гэтым нумары і вось, што пачулі:

У гэтай сітуацыі мы палічылі вартым апублікаваць аўдыёзапіс. Гэта прыклад таго, як людзі ствараюць праблемы на роўным месцы, марнуюць свой час і чужы і не паважаюць чужой працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?