У Іспаніі звышлёгкі самалёт урэзаўся ў гару, загінулі два чалавекі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Інцыдэнт адбыўся ў раёне населенага пункта Субіратс. Паводле папярэдніх даных, прычынай аварыі магла стаць моцная воблачнасць, з-за чаго пілот не ўбачыў гару.
Асобы загінулых пакуль не ўстаноўлены. На месцы здарэння працуюць пажарныя і паліцыя.