У грамадскім парку ў ваколіцах Парыжа ў якасці эксперыменту адкрылася зона для нудыстаў, паведамляе ВВС.

AFP

Па памеры выдзелены ўчастак для аматараў голага адпачынку супастаўны з футбольным полем. Ён будзе адкрыты ў Венсенскім лесе да 15 кастрычніка.

Улады папярэдзілі, што не патрываюць там праяваў эксгібіцыянізму і вуаерызму. На ўваходзе будзе вісець звод правілаў паводзін.

«Мы ажыццяўляем гэта ў рамках нашага непрадузятага падыходу да выкарыстання грамадскіх прастор Парыжа», — сказала намеснік мэра Пенелоп Камітэс, у падпарадкаванні якой знаходзяцца паркі французскай сталіцы.

Аб спецыяльнай зоне для нудыстаў, якая знаходзіцца побач з птушыным запаведнікам, турыстаў будуць папярэджваць шыльды і знакі. Нудысты і натурысты змогуць там знаходзіцца з 8 раніцы да 7:30 вечара.

У карысць укаранення ініцыятывы ў прыватнасці называлі тое, што ў краіне ёсць шмат нудысцкіх пляжаў і турбаз, і Парыжу таксама неабходна прыцягваць да сябе аматараў адпачынку галяком.

«Гэта сапраўднае шчасце. У прыхільнікаў натурызму з'явілася яшчэ адна свабода», — распавёў у інтэрв'ю Франс-прэс прадстаўнік асацыяцыі натурыстаў Парыжа Клод Жульен-Пенегры.

«Гэта дэманструе адкрытасць горада і дапаможа змяніць стаўленне людзей да галізны, да нашых каштоўнасцяў і нашай павагі да прыроды», — дадаў ён, выказаўшы здагадку, што спецыяльнай зонай змогуць скарыстацца тысячы чалавек.

Але ёсць і тыя, хто раскрытыкаваў пачынанне. Калі ў 2016 годзе стала вядома аб ініцыятыве, мясцовы палітык цэнтрысцкіх поглядаў назваў ідэю вар'яцтвам.

У парыжан ужо ёсць грамадскі басейн, дзе яны могуць плаваць голымі тры разы ў тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0