2 верасня ў Мінску ў трэці раз пройдзе грузінскі фестываль «Тбілісоба Баржомі». Вялікая начная вечарынка пад адкрытым небам, найлепшыя музыкі і дыджэі, якія прыедуць наўпрост з галоўных электронных пляцовак гэтага лета, модны паказ і начныя кінасеансы — сёлета фэст пройдзе ў новым фармаце і пакажа ўсім мінчукам Грузію, у якой спляліся традыцыі і сучаснасць. Уваход вольны.

Да заходу: ты атрымліваеш асалоду ад …

Ежы. Фудкорт стане ў два разы большым, а гэта 25 новых рэстаранаў у Верхнім горадзе і 9 рэзідэнтаў Зыбіцкай з нязвыклай грузінскай ежай фармату «on the go», класічнымі закускамі ад чурчхелы да хінкалі і прахалодным «Баржомі» ў новай алюмініевай бляшанцы фармату 0,33 л.

Музыкі. Народныя мелодыі і танцы ў выкананні ансамбляў «Грузінскія галасы», «Мерані» і салістаў аркестра «Тбілісі Біг-бэнд» на галоўнай сцэне ў Верхнім горадзе і вулічныя музыкі «Пешаходкі» Georgian style, якія прадставяць вядомыя грузінскія рытмы па-новаму ў Музычным завулку: гукі дудука і бітбокс ад Ethno_Beat, майстар-клас і імправізаваныя танцы з Dance Essence.

Традыцый. Фотапрэзентацыю нацыянальных касцюмаў і помнікаў архітэктуры ў кутку «Стары Тбілісі — Новы Тбілісі» і магчымасць напісаць сваё імя па-грузінску — у праекце «Грузінскі алфавіт». Тут жа адкрыюць маркет грузінскія майстр, дзе можна знайсці аўтэнтычныя рэчы — ад упрыгожванняў да мыла ручной працы і пернікаў.

Сямейнага адпачынку. Вялікі грузінскі гарадок з саломы Borjomiland для дзяцей, дзе можна ляпіць правільныя хінкалі з пластыліну, хавацца ў лабірынце і рабіць вясёлыя фота на памяць. Актыўны адпачынак з гульнямі з Бутэлькі задавальненняў «Баржомі» для дарослых — твістэр, грузінская нацыянальная барацьба і хуткія спаткання падчас матчу ў бадмінтон.

Пасля заходу: ты можаш больш…

Танцаваць. На «Тбілісоба Баржомі — 2017» пройдзе першая начная вечарынка ў гістарычным цэнтры Мінска з найлепшымі грузінскімі дыджэямі. Nika Amirejibi, Lash Guruli, Kakhaber Tsiskaridze яшчэ месяц таму заводзілі натоўп на «грузінскай Ібіцы» GEM Fest, а цяпер ператвораць плошчу Свабоды ў велізарны танцпляц пад адкрытым небам.

Адкрываць новае. Музыка Кахабер Цыскарыдзэ прадставіць модную калекцыю, якая стала хітом на мінулым Tbilisi Fashion Week. А манекеншчыцы ў адзежы ад дызайнера Лаша Якхадзе пад электронную музыку пройдуць па 8-метровым подыуме ў самым цэнтры Мінска, каб заявіць пра новыя правілы — грузінская мода вырашае.

Камунікаваць. У Музычным завулку адкрыюць прасторную лаўндж-зону «Пешаходкі» Georgian style для адпачынку ў перапынках паміж танцамі і для шчырых гутарак. Размясціўшыся на зручных канапах, можна будзе паглядзець старыя дыяфільмы, як гэта робяць героі рэтрафільмаў.

Падарожнічаць. Кінапаказ пад адкрытым небам і падарожжа па краіне праз прызнанні ў каханні ад рэжысёраў, акцёраў і музыкаў. Сеанс у дворыку Манастырскага гатэля стане фіналам суботняга вечара і «адкрыццём» сучаснай Грузіі ўсімі наведвальнікамі трэцяй «Тбілісоба Баржомі».

ДЗЕ: Верхні горад (пл. Свабоды, вул. Зыбіцкая і наваколлі)
КАЛІ: 2-га верасня (субота)
А ЯКОЙ: з 12:00 да 24:00

12:00 - 24:00 фудкорт «Грузінскае застолле з BORJOMI»

Спрабуем Традыцыйныя і сучасныя грузінскія стравы

25 выязных рэстаранаў з грузінскай кухняй

9 рэстаранаў на Зыбіцкай: «Клумба», «Дон Кофе’он», «Жыгулі», «Хороший год», «ДЭПО #2», «Аліўе», «Чердак», «На пляжы», «Кофеберри»

14:00 - 24:00 Канцэрт «З Тбілісі з любоўю»

Слухаем, танчым і і глядзім на галоўнай сцэне

Да заходу

14:00 - 17:00 Ансамбль «Грузінскія галасы», танцавальны калектыў «Мерані», «Тбілісі Біг-Бэнд» (Грузія)

15:00 Афіцыйнае адкрыццё фестывалю «Тбілісоба Баржомі — 2017»

17:00 - 20:30 Перапынак

20:30 - 22:00 Гала-канцэрт «З Тбілісі з любоўю»: «Грузінскія галасы», «Мерані», «Тбілісі Біг-Бэнд»

Пасля заходу

22:00 - 24:00 Грузінскі фестываль электроннай музыкі: Lash Guruli, Nika Amirejibi, Kakhaber Tsiskaridze

22:00 - 23:00 Модны паказ грузінскіх дызайнераў Кахаберама Цыскарыдзэ і Лашы Якхадзе

12:00 - 20:00 дзіцячы BORJOMILAND на Зыбіцкая

Падарожнічаем у грузінскі саламяны гарадок з майстар-класамі для дзяцей

12:00 Салома-арт: робім грузінскія цацкі
13:00 Яркі арнамент: пляцем фенечкі у грузінскім стылі
14:00 Грузінскі мова для пачаткоўцаў
15:00 лепім правільныя хінкалі з пластыліну
16:00 Дзіцячы бодзі-арт: малюем Грузію на твар і руках
17:00 распісваем кераміку грузінскімі ўзорамі
18:00 Малюем як Ніко Пірасмані
12:00 - 18.00 - Дзіцячая экскурсія па грузінскім лабірынце адпраўляецца кожную гадзіну ад цягніка Borjomi Express

12:00 - 24:00 Беларускі-грузінскі Маркет майстроў

Купляем грузінскія сувеніры

14:00 - 23:00 «Пешаходка» GEORGIAN STYLE

«Тбілісоба Баржомі» ў гасцях у фестывалю вулічных музыкаў

14:00 - 23:00 Выступленні вулічных музыкаў

20:00 - 21:30 Georgian lounge. Глядзім дыяфільмы пад жывую музыку на дыванах

00:00 - 24: 00 куток грузінскай культуры «Стары Тбілісі — новы Тбілісі»

Знаёмімся з традыцыйнай і сучаснай грузінскай культурай

Стары Тбілісі

Выстава «Грузінскі алфавіт»
Школа каліграфіі
Майстар-клас па валенні з воўны
Фотавыстава «Гісторыя грузінскага касцюма»

Новы Тбілісі

Беларуска-грузінскі размоўнік
Грузінскія мелодыі: каверы, акапела і інш.

22:00 - 24:00 стрыт-кінатэатр

Глядзім грузінскія кароткаметражкі пад адкрытым небам

12:00 - 20:00 спартпляцоўкі «Бутэлька задавальненняў»

Знаёмімся, забаўляемся, гуляем і выйграем з Borjomi

12:00 Знайдзі сабе пару: бадмінтон-dating
13:00 Лело: вучымся гуляць у старажытную, але вясёлую грузінскую гульню
14:00 Твістэр для дарослых
15:00 Чыдаоба: глядзім нацыянальную грузінскую барацьбу
16:30 Ад лезгінкі да картулі: усе разам танцуем
17:00 Шахматы: гуляй як грузін
18:00 Знайдзі сабе кампанію: валейбол-dating

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0