Дзесяць новых дзіцячых пляцовак плануецца ўсталяваць у мінскіх дварах цяперашняй восенню. Пакуль канкрэтныя месцы іх будаўніцтва не вызначаныя — рашэнне аб гэтым упершыню будуць прымаць самі жыхары сталіцы.

На дапамогу гарадскім уладам у імкненні зрабіць двары больш прыязнымі для дзяцей прыходзіць бізнэс. Дзякуючы супрацоўніцтву дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» і кампаніі Oasis, якая вырабляе сокі пад брэндам «Сочный», сучасныя гульнявыя комплексы з'явяцца там, дзе яны больш за ўсё неабходныя. Больш таго, гараджане могуць самастойна «замовіць» устаноўку.

Як гэта зрабіць? Неабходна даслаць заяўку ў адвольнай форме і любым фармаце. Гэта можа быць проста аповед пра тое, як дзецям вашага двара не хапае забаў. Або «заявачны» відэаролік, зняты на тэлефон. Гэта можа быць малюнак, фатаграфія ці фотарэпартаж, флэш-моб ўсім дваром… Карацей, ніякіх абмежаванняў! Больш за тое — крэатыў і нестандартнасць павышаюць шанцы на ўстаноўку гульнявога комплексу ў вашым двары.

Сваю заяўку (не забудзьцеся пазначыць адрас двара!) неабходна размясціць на сайце сочныйдворик.бел. Прымаюцца яны з 30 жніўня па 14 верасня ўключна. І ўсё! Прадстаўнікі кампаніі ў супрацоўніцтве з гарадскімі ўладамі прааналізуюць усе лісты і вызначаць дзесяць двароў, у якіх на працягу месяца будуць устаноўленыя гульнявыя комплексы. Вынікі «заявачнай кампаніі» стануць вядомыя 22 верасня і будуць апублікаваныя на гэтым жа сайце.

«Безумоўна, мы маглі б выбраць месца для ўстаноўкі дзіцячых пляцовак самастойна. Але гэта было б няправільна. Гульнявыя комплексы павінны з'явіцца там, дзе іх хочуць бачыць больш за ўсё. Таму «Сочный» гатовы прааналізаваць усе «заяўкі» і, у першую чаргу, аказаць дапамогу там, дзе існуюць самыя сур'ёзныя праблемы з інфраструктурай», — падкрэсліла дырэктар па маркетынгу кампаніі Oasis Святлана Ваўкавец.

У жніўні кампанія па ўзгадненні з Мінгарвыканкамам і Мінскзеленбудам устанавіла 9 гульнявых комплексаў у парках Мінска. У перспектыве ж плануецца пашыраць геаграфію і ставіць дзіцячыя пляцоўкі не толькі ў мінскіх дварах, але і ў абласных і раённых гарадах.

«Цяпер гэта наша місія — рабіць двары беларускіх гарадоў камфортнымі і прыязнымі для дзяцей», — падкрэслілі ў кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0