Luxemburger Wort

Luxemburger Wort

У матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе зборная Беларусі прайграла ў гасцях Люксембургу з лікам 0:1 (Да Мота, 60).

Матч з беларусамі з-за траўмаў і дыскваліфікацый прапускалі 10 футбалістаў зборнай Люксембурга, у тым ліку першы і другі галкіперы Антані Марыс і Ральф Шон былі траўмаваныя.

Спецыяльна пад матч з беларусамі ў зборную вярнулі 38-гадовага брамніка Жанатана Жубера, які завяршыў кар'еру ў нацыянальнай камандзе год назад пасля 86 паядынкаў за яе. У чацвер Жубер згуляў «на нуль».

Год таму, у кастрычніку-2016, у Барысаве каманды згулялі ўнічыю 1:1.

Францыя — Галандыя — 4:0, Балгарыя — Швецыя — 3:2.

Пасля 7 тураў: Францыя — 16, Швецыя — 13, Балгарыя — 12, Галандыя — 10, Беларусь — 5, Люксембург — 4.

У нядзелю беларусы гуляюць на «Барысаў-Арэне» са Швецыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0