Суд Першамайскага раёна Віцебска 1 верасня разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да 35-гадовай жанчыны, якая стала гераіняй рэзананснага скандалу ў гарадской аптэцы.

Абвінавачаная Марына Паяркова і пацярпелы, загадчык аптэкі Максім Самсонаў, у судзе сядзелі на адной лаве, за паўметра адзін ад аднаго.

Жанчыну абвінавацілі ў здзяйсненні правапарушэнняў, прадугледжаных арт. 9.3 (Абраза) і арт. 17.1 (Дробнае хуліганства) КаАП Беларусі. Адказнасць па першым артыкуле - штраф у памеры ад 4 да 20 базавых велічынь, па другой — штраф ад 2 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

У Паярковай сярэдняя адукацыя, працуе рэтушыроўшчыцай

— Я прызнаю сваю віну, шчыра прашу прабачэння перад пацярпелым, — сказала яна ў судзе. — Я чалавек запальчывы, і ў гэтай сітуацыі паводзіла сябе непрыгожа (…) раскайваюся, бачыла сябе з боку на відэа з аптэкі, як гэта выглядала. Але і мяне потым абразілі тысячы людзей.

Максім Самсонаў у судзе заявіў:

— У сувязі з прынесенымі выбачэннямі гатовы прымірыцца.

У сувязі з прымірэннем бакоў справу па арт 9.3 (Абраза) суд закрыў. Па другім артыкуле віцяблянку аштрафавалі на 16 базавых велічыняў — 368 рублёў. Разгляд справы заняў менш за паўгадзіны.

Пасля працэсу Максім Самсонаў распавёў, што абвінавачванне па арт. 17.1 ініцыявала міліцыя, па артыкуле 9.3 яго папрасілі напісаць заяву праваахоўнікі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?