sk.gov.by

sk.gov.by

Следства разбіраецца ў абставінах аварыі ў Маладзечанскім раёне, у выніку якой два чалавекі загінулі, яшчэ пяцёра шпіталізаваныя, паведамляе СК.

Маладзечанскі РАСК распачаў крымінальную справу па факце парушэння ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек (ч.3 арт.317 КК РБ).

«Сёння раніцай на 67-м км аўтадарогі Мінск — Маладзечна — Нарач у в. Крыніца адбылося лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў. Па папярэдніх дадзеных, кіроўца легкавога аўтамабіля «Рэно» рухаўся ў напрамку Маладзечна і не справіўся з кіраваннем. Легкавік выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнулася з грузавым фургонам «Мерсэдэс», — гаворыцца ў паведамленні СК.

sk.gov.by

sk.gov.by

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр «Рэно» загінулі на месцы. Яшчэ двое пасажыраў, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне. Кіроўца і два пасажыры аўтамабіля «Мерсэдэс» таксама дастаўлены ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0