Аляксандр Лукашэнка расказаў, якім бачыць беларускі электрамабіль, і даручыў прыцягнуць найлепшых выкладчыкаў Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа да яго распрацоўкі.

«Для мяне галоўнае, каб яна была надзейнай, бяспечнай і даўгавечнай, каб не трэба было яе кожны год рамантаваць», - піша БелТА. Ён таксама дадаў, што машына «павінна быць для людзей, каб яны маглі па горадзе праехаць, на дачу з'ездзіць».

Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 1 верасня аўтамеханічны каледж, падрабязна абмеркаваў з педагогамі прынцып работы электракараў, іх тэхнічныя характарыстыкі, магчымасці і перавагі, пасля чаго даручыў прыцягнуць лепшых спецыялістаў каледжа да распрацоўкі беларускай мадэлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0