• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Архітэктура
Фота 4 з 7

Вокладка кнігі Міхала Пшчулкоўскага

01.09.2017 / 16:07

Мадэрновая архітэктура занядбанага краю «на Крэсах»

Валожын, у былым доме старасты 1920-х гадоў цяпер знаходзіцца краязнаўчы музей. Фота: Уладзімір Садоўскі

Архітэктура Беларусі ХХ стагодзьдзя цікавая тым, што на працягу двух перадваенных дзесяцігодзьдзяў наша краіна знаходзілася пад уплывам двух, як раней пісалі, ідэалягічна чужых архітэктурных школ: савецкай і польскай. Па выніках Рыскай дамовы 1921 году Беларусь была падзелена — заходняя частка адышла ў склад Польшчы, на ўсходняй была ўсталявана савецкая ўлада. У БССР 1920-х гадоў спачатку разьвіваўся агульнасавецкі архітэктурны стыль канструктывізм, які зь сярэдзіны 1930-х у адміністрацыйным парадку быў заменены на сацрэалізм. На заходняй частцы Беларусі зьмены архітэктурнай парадыгмы адбываліся натуральным чынам, але і там таксама можна абазначыць некалькі характэрных этапаў. У 1920-я ў новаадроджанай Польшчы панаваў рамантычны нацыянальны мадэрнізм, які абапіраўся на гістарычную і народную архітэктуру паўднёвых рэгіёнаў краіны. З пачатку 1930-х у польскую архітэктуру прыйшлі агульнаэўрапейскія павевы архітэктуры функцыяналізму, а напрыканцы дзесяцігодзьдзя Польшча, як і яе суседзі — Нямеччына і СССР — узялася за манумэнталізм, які спалучаў рысы нэаклясыцызму і імпэрскі размах.

Міжваенны асабняк у Горадні. Фота: Уладзімір Садоўскі

Нягледзячы на разбурэньні вайны і наступствы пасьляваеннага аднаўленьня беларускіх гарадоў, значная частка пабудоў 1920-30-х гадоў захавалася да нашага часу. І калі даваенныя будынкі ўсходняй часткі Беларусі заўжды былі пад пільнай увагай гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў, то дасьледаваньне архітэктуры захаду краіны доўгі час амаль не вялося. У савецкія часы тэма «заходняй» архітэктуры з ідэалягічных прычын разглядалася аднабока і павярхоўна. Напрыканцы ХХ стагодзьдзя з-за пэўнай інэрцыйнасьці вывучэньне архітэктурнай спадчыны Другой Рэчы Паспалітай усё яшчэ знаходзілася ў зародкавым стане. З польскага боку да нядаўняга часу тэма міжваеннай архітэктуры «былых усходніх ваяводзтваў» таксама разглядалася вельмі слаба: праз ідэалёгію і аддаленасьць для польскіх дасьледчыкаў беларускіх крыніц. У ХХІ стагодзьдзі сытуацыя паступова стала зьмяняцца да лепшага, як у Беларусі, так і ў Польшчы. У нашай краіне можна назваць, прынамсі, двух гісторыкаў-мастацтвазнаўцаў, якія шчыльна займаюцца вывучэньнем міжваеннай архітэктуры, гэта Ала Шамрук і Яўген Марозаў. Шамрук у 2007 годзе выдала кнігу — «Архітэктура Беларусі ХХ-пачатку ХХI ст.», у якой, бадай, упершыню ў беларускай навуковай практыцы былі разгледжаны асаблівасьці міжваеннай архітэктуры заходніх абласьцей краіны. Яўген Марозаў у тым жа 2007 годзе абараніў кандыдацкую на тэму: «Стылі і накірункі ў беларускай архітэктуры 1920—1930-х гг.», дзе параўнаў польскую і савецкую архітэктурныя школы, разгледзеў іх асаблівасьці і адзначыў пэўнае падабенства мастацкіх падыходаў. Гэтыя працы заклалі падмурак для далейшага вывучэньня архітэктурнай спадчыны міжваеннага пэрыяду ў Беларусі. Паступова цікавасьць да міжваенных пабудоў захапіла і беларускіх краязнаўцаў, напрыклад, у інтэрнэце быў створаны блог, удзельнікі якога зьбіраюць фотаздымкі і інфармацыю пра міжваенную архітэктуру захаду Беларусі, Украіны і Вільнюскага павету: http://kresy-arch.livejournal.com/.

Шматкватэрны жылы дом у Маладэчна, пабудаваны ў другой палове 1920-х. Фота: Уладзімір Садоўскі

Сярод польскіх дасьледчыкаў варта адзначыць працы дацэнта Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Гданьску Міхала Пшчулкоўскага (польск. Michał Pszczółkowski, старонка на ФБ https://www.facebook.com/mipszcz). Ён — аўтар вялікай колькасьці артыкулаў прысьвечаных міжваеннай польскай архітэктуры, у тым ліку і будынкам, якія ўзводзіліся на тэрыторыі захаду Беларусі. У 2016 годзе выйшла кніга Пшчулкоўскага «Kresy nowoczesne. Architektura na ziemiach wschodnich II Rzeczypospolitej 1921—1939» («Сучасныя Крэсы. Архітэктура на ўсходніх землях Другой Рэчы Паспалітай 1921—1939») у якой падрабязна разглядаюцца 70 архітэктурных аб’ектаў абазначанага пэрыяду, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі, Украіне і Літве, а таксама зроблены аналіз архітэктурных стыляў і плыняў, што панавалі ў Другой Рэчы Паспалітай у той час.

Вокладка кнігі Міхала Пшчулкоўскага

Варта адзначыць, што спрэчны для беларусаў, ўкраінцаў і літоўцаў тэрмін «Крэсы», які абазначае ўсходнія ўскраіны даўняй Рэчы Паспалітай, у сучаснай польскай гістарыяграфіі мае афіцыйны статус. Тэрмін быў уведзены ў гістарычную літаратуру яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя і найчасьцей ужываўся ў гады Другой Рэчы Паспалітай у дачыненьні да ўсходніх ваяводзтваў краіны. Пшчулкоўскі ў сваёй кнізе піша, што ў сёньняшнім польскім грамадзтве склаўся збольшага ідэалізаваны вобраз міжваеннай Польшчы і «Крэсаў», як натуральнай часткі «польскага сьвету». Папулярныя публікацыі на тэму міжваеннай гісторыі Польшчы стараюцца не закранаць цёмных старонак жыцьця Другой Рэчы Паспалітай. Але, як адзначае гісторык: «міжваенныя Крэсы — гэта ня толькі львоўскі дыялект польскай мовы, «балак», і смаргонскія абаранкі, але і татальная палянізацыя, пагромы габрэяў і Бяроза-Картуская».

Цэнтар Наваградку ў 1920-я гады. Ілюстрацыя з кнігі «Kresy nowoczesne»

Ва ўступнай частцы кнігі «Kresy nowoczesne» Пшчулкоўскі робіць агляд эканамічнага, палітычнага і нацыянальнага стану «ўсходніх ваяводзтваў» у міжваенны пэрыяд: «Крэсы» прадстаўляюцца ў ім як вялікія тэрыторыі з слаба разьвітай інфраструктурай, да таго ж разбуранай Першай сусьветнай і савецка-польскай войнамі, амаль цалкам аграрнай эканомікай і зь пераважна беларускім, украінскім і габрэйскім насельніцтвам, над якім цэнтралізавана ажыцьцяўлялася палітыка палянізацыі. Інструмэнтам гэтай палітыкі, паводле меркаваньня аўтара, зьяўлялася таксама архітэктура. Нацыянальны мадэрнізм, які панаваў у польскай архітэктуры 1920-х гадоў, меў на мэце паказаць трываласьць польскай улады на новых землях праз зварот да гістарычных элемэнтаў і стылістыкі польскай народнай архітэктуры, а таксама даказаць перасяленцам з цэнтральных рэгіёнаў Польшчы, якія ехалі на ўсход у якасьці службоўцаў і вайскоўцаў, што яны будуць жыць не ў глушы, а ў краі, дзе польская архітэктурная думка разьвіваецца гэтак жа спрытна як і на захадзе краіны. Яскравым прыкладам такога падыходу Пшчулкоўскі лічыць пабудову ўрадавых кварталаў у Наваградку, Берасьці, Нясьвіжы і інш. Жылыя дамы для польскіх асаднікаў мелі выгляд спрошчаных шляхецкіх сядзіб і павінны былі давесьці перасяленцам, што яны не выгнаньнікі, а гаспадары на гэтых землях.

Урадавы квартал у Наваградку. Фота: Уладзімір Садоўскі

Зрэшты, як адзначае гісторык, ужо напрыканцы 1920-х гадоў польскія архітэктары пачалі адыходзіць ад нацыянальных матываў і пераймаць агульнаэўрапейскія плыні авангарднай архітэктуры. Пачатак 1930-х характарызуецца пераходам да архітэктуры функцыяналізму, які стылістычна быў роднасны савецкаму канструктывізму. Яскравым прыкладам гэтай плыні зьяўляецца дом афіцэраў у Горадні, у кнізе Пшчулкоўскага яму прысьвечана асобны разьдзел. Манумэнталізм і нэаклясыцызм быў уласьцівы адміністрацыйным будынкам Польшчы, якія ўзводзіліся на «ўсходніх землях» — гэты стыль павінен быў таксама служыць прыкладам трываласьці польскіх уладаў на «Крэсах». У якасьці ўзору такой архітэктуры аўтар прыводзіць будынак адміністрацыі Палескага ваяводзтва ў Берасьці. Пабудаваны ў 1935—38 гадах гмах шмат у чым падобны на аналягічныя адміністрацыйныя будынкі Нямеччыны ці Савецкага Саюзу, якія ўзводзіліся ў той жа час. Міхал Пшчулкоўскі адзначае, што будаўніцтва ва ўсходніх ваяводзтвах вялося ў нашмат меншых аб’ёмах, чым у цэнтральнай Польшчы, і маштабных пабудоваў было вельмі мала, тым ня менш, па тых аб’ектах, што захаваліся ў Беларусі, Украіне і Літве, можна назіраць усе стылі і характэрныя этапы ў разьвіцьці міжваеннай польскай архітэктуры.

Былы Дом афіцэраў у Гродна. Фота: Уладзімір Садоўскі

Кніга Пшчулкоўскага — прыклад аб’ектыўнай ацэнкі стану беларускіх земляў у часы Другой Рэчы Паспалітай, а таксама грунтоўнага падыходу да вывучэньня асобных захаваных архітэктурных аб’ектаў міжваеннага пэрыяду. З 70 апісаных у кнізе аб’ектаў 22 знаходзяцца ў Беларусі: у цэнтры ўвагі аўтара забудова Берасьця і Наваградку — былых ваяводзкіх цэнтраў, а таксама пабудовы Горадні, Браславу, Баранавічаў, Пінску і Ліды. Інфармацыя пра гэтыя будынкі будзе цікавай ня толькі беларускім дасьледчыкам архітэктуры, але і шырокаму колу чытачоў, а таксама можа стаць асновай для распрацоўкі турыстычных маршрутаў па Беларусі. Дарэчы, Міхал Пшчулкоўскі 7—8 верасьня будзе ўдзельнічаць у міжнароднай канфэрэнцыі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе выступіць з дакладам на тэму турыстычнага патэнцыялу архітэктурнай спадчыны Другой Рэчы Паспалітай ў Беларусі.

Уладзімір Садоўскі, svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Сусветна вядомае архітэктурнае бюро будзе займацца рэканструкцыяй чыгуначнага вакзала ў Вільні
Летась у Беларусі знеслі два гістарычныя аб'екты з ахоўнага спісу ФОТЫ
У цэнтры Мінска з’явіўся помнік Скарыну — ужо пяты ў горадзе ФОТА
У Слоніме хочуць прадаць стайню Пуслоўскіх
Палітыка і грамадства
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх