На прэс-канферэнцыі ў падмаскоўным Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў ён распавёў, як падчас мінулай экспедыцыі, працуючы за бортам МКС, касманаўты здымалі пробы з вонкавай паверхні станцыі на прадмет наяўнасці там біялагічнага жыцця.

«І калі збіраў узоры, я думаў: ну што там можа быць жывога? Перапады тэмператур ад мінус ста да плюс ста градусаў, адсутнасць звыклай ежы ў нашым разуменні, жорсткая радыяцыя. Якое біялагічнае там жыццё можа быць? І раптам аказалася, што яно ёсць! Вядома ж, яно занесенае з Зямлі. Але сам факт таго, што нешта, прынесенае з нашай планеты, змагло выжыць у адкрытым космасе, кажа пра тое, што калі мікраарганізмы ў стане гэта перажыць, то, магчыма, само жыццё на Зямлі з'явілася такім жа чынам», — мяркуе касманаўт.

Місуркін вельмі разлічвае, што падчас наступнага выхаду ў адкрыты космас па расійскай праграме, прызначанага на студзень 2018 года, на знешняй паверхні МКС зноў атрымаецца сабраць жыццеўстойлівыя формы бактэрый.

«Нават нашы мікрабіёлагі падкрэсліваюць гістарычную важнасць гэтага пытання. Падчас пазакарабельнае дзейнасці ў студзені я зноў вазьму новыя пробы і буду з задавальненнем працаваць з навукоўцамі ў гэтым кірунку», — сказаў на заканчэнне камандзір новага экіпажа МКС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?