У Венесуэле палітык Сайдарыа Рамірэс вырашыў арыгінальным спосабам папрасіць руку і сэрца сваёй дзяўчыны падчас сустрэчы з папам Францішкам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Рамірэс знаходзіўся на прыёме ў каталіцкіх заканадаўцаў, дзе прысутнічалі дэлегацыі з усяго свету і папа Францішак. На сустрэчы маладога палітыка суправаджала яго дзяўчына Марыян Эспіналь.

Рамірэс некалькі хвілін размаўляў з пантыфікам пра палітычную сітуацыю ў Венесуэле, а затым нечакана апусціўся на адно калена.

«Я пачаў казаць святому айцу, што побач са мной знаходзіцца жанчына ўсяго майго жыцця. Я сустрэў яе ў царкве і Бог паслаў мне яе. Я б хацеў, каб яна стала маёй жонкай», — сказаў пазней палітык.

Пантыфік з усмешкай адрэагаваў на дзеянні маладога чалавека, таксама як і ўсе прысутныя вакол. Дзяўчына нічога не ведала аб тым, што рыхтуецца сюрпрыз, і разгубілася, але не змагла адмовіць Рамірэсу, тым больш у прысутнасці папы Францішка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0