ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» выпусціла юбілейны каляндарык, прысвечаны аўтару першага слоўніка беларускай мовы Івану Насовічу, якому сёлета, 7 кастрычніка, споўніцца 220 гадоў ад дня ягоных народзінаў.

Выява Івана Насовіча змешчана на фоне Мсціслаўскага кармеліцкага касцёла, помніка беларускага барока 17 — 18 стст.

Ураджэнец Магілёўшчыны Іван Насовіч значную частку свайго жыцця пражыў у Мсціславе, дзе і напісаў згаданы слоўнік.

Пазначаны гады жыцця. Каляндарная сетка складзеная на 2008‑2009 навучальны год і будзе прыдатная для карыстання вучнямі і студэнтамі.

Дызайн выканаў мастак Ігар Марачкін. Запытвайце памятны кішэнны каляндарык у сядзібе Таварыства беларускай мовы, што на вуліцы Румянцава, 13 у Менску, і ў сядзібе БНФ на пр. Машэрава, 8.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?