«Мы з вялікай увагай ставімся да правядзення гэтых вучэнняў. Бачым магчымасці пагрозы, у тым ліку для тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны », - падкрэсліў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас рабочай паездкі ў Харкаўскую вобласць у час размовы з прадстаўнікамі СМІ, каментуючы правядзенне расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017».

Паводле яго слоў, падчас візіту прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну гэта пытанне абмяркоўвалася асобна. «Мы атрымалі запэўніванні, што ні ў якім выпадку з тэрыторыі Беларусі ні цяпер, ні ў будучыні не будзе пагрозы. Спадзяюся, што гэтае слова будзе выканана. Няма падстаў ставіць гэта пад сумнеў», - цытуе кіраўніка ўкраінскай дзяржавы president.gov.ua.

У той жа час, ён нагадаў пра тое, як у 2008 годзе і пазней Расійская Федэрацыя пад выглядам вучэнняў канцэнтравалі сваю тэхніку. «Цяпер мы будзем уважліва маніторыць, каб уся тэхніка, завезеная для вучэнняў, была выведзена і пагрозы былі знятыя», - адзначыў Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0