Кім Чэн Ын дае ўказанні па распрацоўцы атамнае боегалоўкі. Гэтае фота паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК распаўсюдзіла 3 верасня.

Кім Чэн Ын дае ўказанні па распрацоўцы атамнае боегалоўкі. Гэтае фота паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК распаўсюдзіла 3 верасня.

У нядзелю 3 верасня КНДР правяла самае магутнае ядзернае выпрабаванне ў сваёй гісторыі.

Дзяржаўнае інфармагенцтва Паўночнай Карэі паведаміла, што краіна распрацавала вадародную бомбу. Паводле звестак агенцтва ЦТАК, боегалоўку, гатовую да пагрузкі на міжкантынентальную ракету, агледзеў лідар КНДР Кім Чэн Ын.

У паведамленні агенцтва гаворыцца, што магутнасць боегалоўкі можа дасягаць соцень кілатон у трацілавым эквіваленце, а ўсе кампаненты для яе вытворчасці вырабляюцца ў КНДР, што дазволіць краіне стварыць столькі ядзернай зброі, колькі яна захоча.

Японскі тэлеканал NHK адзначае, што на тэрыторыі КНДР быў зафіксаваны землятрус магнітудай 5,6, што можа сведчыць пра падземнае ядзернае выпрабаванне.

Раней паўднёвакарэйская разведка прызнала, што ўлады КНДР завяршылі падрыхтоўку да правядзення ядзернага выпрабавання ў двух падземных тунэлях на палігоне Пунг-ры на паўночным усходзе краіны.

Ад 2006 года КНДР правяла пяць ядзерных выпрабаванняў: у 2006, 2009 г., 2013 гадах і два — у 2016 годзе. Пасля гэтага былі санкцыі Рады бяспекі ААН у дачыненні да Пхеньяна. У сакавіку бягучага года вайскоўцы Рэспублікі Карэя заявілі, што КНДР пачала падрыхтоўку выпрабаванняў ядзернай прылады новага тыпу.

Новыя выпрабаванні ўжо рашуча асудзілі Японія і Кітай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0