Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў ядзернае выпрабаванне КНДР, назваўшы яе дзеянні варожымі і небяспечнымі для ЗША, піша РІАН.

«Паўночная Карэя правяла буйное ядзернае выпрабаванне. Іх словы і дзеянні застаюцца варожымі і небяспечнымі для ЗША», - напісаў ён у Twitter.

Ён таксама назваў КНДР «некіраванай краінай, якая стала вялікай пагрозай і клопатам для Кітая, які спрабуе дапамагчы, але беспаспяхова». На думку Трампа, Паўднёвая Карэя ўсведамляе, што яе палітыка заспакаення не працуе. «Яны разумеюць толькі адно», - напісаў Трамп аб КНДР.

Раней у нядзелю КНДР заявіла аб паспяховым выпрабаванні вадароднага боезараду, прызначанага для міжкантынентальных балістычных ракет. Загадаў правесці выпрабаванні паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын.

У сярэдзіне жніўня Пхеньян абяцаў выпусціць балістычныя ракеты ў раён Гуама, дзе размешчаныя амерыканскія авіябаза і ваенна-марская база. Апошні запуск ракеты Кім Чэн Ын назваў «прэлюдыяй да Гуама».

Дональд Трамп адказаў, што калі КНДР «зробіць нешта з Гуамам, з Паўночнай Карэяй адбудзецца такая падзея, якой яшчэ ніхто ніколі не бачыў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0