У гродзенскім Фарным касцёле — адным з найпрыгажэйшых храмаў краіны — ідзе рамонт. З дахаў перад афарбоўкай здзерлі старую фарбу — і яны заззялі першароднымі колерамі. Цікава, што вялікі купал над алтаром быў укрыты меднай бляхай, а самая макавіна — бронзавай, піша ў фэйсбуку гродзенскі гісторык Мечыслаў Ян Супрон. Медная бляха, адзначае ён, хутчэй за ўсё адносіцца да другой паловы XVII стагоддзя.
Бронзавыя былі і макавіны вежаў.
Праўда, вежы амаль на стагоддзе маладзейшыя за алтарную частку 1680-х: іх рэканструявалі ў 1753 годзе. А як выглядаў касцёл у першай палове XVIII стагоддзя, можна пабачыць на малюнку, што захаваўся ў храме на лаве насупраць алтара Маці Божай Студэнцкай.





