У Гародні пачынае працаваць “Школа маладога журналіста-12”. Мэтай гэтага моладзевага праекту з'яўляецца падрыхтоўка штатных і пазаштатных карэспандэнтаў для СМІ, а таксама павышэнне інфармаванасці і грамадскай актыўнасці моладзі.

Навучэнцы “Школы” – гарадзенская моладзь 16-25 гадоў – праходзяць тэарэтычны курс “Асновы журналістыкі” , а таксама практыку на інтэрнэт-рэсурсе “Твой Стыль”, у рэдакцыях гарадзенскіх і рэспубліканскіх СМІ, ствараць свае навучальныя газеты і радыёперадачы.

Заяўкі прымаюцца з 1 па 22 верасня па тэлефонах: (0152) 757172, (8029) 7843221, (8029) 1068594 (панядзелак- пятніца 13.00-17.00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0