Іванаўскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці малалетняга дзіцяці, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Няшчасны выпадак адбыўся 2 верасня ў сельскім населеным пункце Іванаўскага раёна. У прыватным доме ў вядры з вадкасцю (вышынёй 34 см) было знойдзенае цела гадавалага хлопчыка. Дзіця знаходзілася на кухні адно, без нагляду дарослых.

Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза. «Асаблівая ўвага надаецца высвятленню прычын і ўмоў, якія прывялі да гібелі малалетняга. Раней прызнавалася, што гэтая сям'я знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы», — дадала афіцыйны прадстаўнік УСК.

Як стала вядома, загінулы хлопчык быў чацвёртым у сям'і. Яго цела ў 16.15 выявіла 30-гадовая маці, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем. Бацька ў момант трагедыі знаходзіўся на працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0