Пасля хатняга паражэння ад грэкаў беларусы не мелі права прайграваць у Чэхіі. І не прайгралі, хоць матч атрымаўся няпростым, піша Tribuna.

Ужо на 8-й хвіліне вызначыўся Вацлаў Чэрны пасля грубай памылкі Яўгена Бярозкіна — фактычна хаўбек БАТЭ галавой аддаў галявую перадачу суперніку.

Адыграцца нашы змаглі ў кампенсаваны арбітрам час. Беларусы зарабілі права на кутні. У чужую штрафную прыбег нават брамнік Шчарбіцкі, які нанёс удар галавой, які прыняў на сябе абаронца. Але чэхі не змаглі далёка выбіць мяч, а Міхаіл Шыбун набег і «прашыў» Станека — 1:1.

Такім чынам, пасля трох матчаў беларусы з 4 ачкамі размяшчаюцца на другім месцы ў групе ззаду Грэцыі. На Еўра наўпрост выходзіць пераможца групы. Каманда, якая заняла другое месца, згуляе ў стыкавых матчах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0