112.by
Пра гэта паведамляе МНС.
Увечары 5 верасня Дубровенскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра судна, што села на мель на Дняпры паблізу вёскі Бурая. Яхта села на мель за 10 м ад берага. Судна даўжынёй 10 м і вагой 6 т належыць грамадзяніну Нарвегіі. На борце знаходзіліся трое мужчын — усе грамадзяне Нарвегіі (адзін з іх гаворыць на рускай мове).
112.by
Са слоў замежнікаў, яны рухаліся па рацэ з боку Смаленска ў напрамку Турцыі праз Украіну і Чорнае мора. Ад прапанаванай ім ежы, адзення і месца начлегу адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што ўсе неабходныя ўмовы і прадукты ў іх ёсць.
Было прынята рашэнне зняць яхту з мелі ў светлы час сутак. Зараз вядуцца падрыхтоўчыя працы, замежныя грамадзяне пачуваваюцца добра.