kommersant.ru
Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч стаў фігурантам яшчэ адной крымінальнай справы, якая тычыцца падзеяў 2010 года.
Як напісаў у сваім фэйсбуку кіраўнік Генпракуратуры Украіны Юрый Луцэнка, Януковіча падазраюць у здзяйсненні канстытуцыйнага перавароту.
«Дэпартамент спецыяльных расследаванняў ГПУ расследуе справу аб канстытуцыйным перавароце ў 2010 годзе, які прывёў да захопу ўлады шляхам пашырэння неканстытуцыйным спосабам паўнамоцтваў прэзідэнта Украіны за кошт звужэння ролі і паўнамоцтваў парламента і ўрада», — напісаў Луцэнка.
Захоп улады, па словах Луцэнкі, быў ажыццёўлены шляхам незаконнага, без рашэння Вярхоўнай рады, змены дзеючай канстытуцыі шляхам ўнясення ў Адзіны дзяржаўны рэестр нарматыўна-прававых актаў Украіны тэксту канстытуцыі ў рэдакцыі 1996 года і яе афіцыйнай публікацыі.