Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb, мільёнаў

Гэты рэйтынг базуецца на дадзеных партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за жнівень «Наша Ніва» мела 8 108 100 праглядаў.

Іншыя лічыльнікі, напрыклад, Google Analytics, даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы. Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. 

У спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі. У спіс не ўключаныя рэгіянальныя сайты. Варта адзначыць, што некаторыя з іх — напрыклад, «Моцныя навіны Гомеля», «Інтэкс-прэс-Баранавічы», «МедыяПалессе», Гродзенскі блог S13 — маюць вялізную аўдыторыю, сувымерную з агульнанацыянальнымі выданнямі.

1. Навіны Tut.by — 47,725 (агулам партал — 157,092)
2. Навіны Onliner.by — 40,091 (агулам партал — 184,428)
3. NN.by / Наша Ніва — 8,108
4. Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі — 7,266
5. Pressball.by — 7,102
6. Белорусскій партізан — 5,911
7. БелТА — 4,390
8. By.tribuna.com — 4,048
9. Citydog.by — 3,384
10. Naviny.by — 3,02
11. Спутнік Беларусь — 2,779
12. Салідарнасць / Gazetaby.com — 2,577
13. Udf.by — 2,203
14. Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія — 1,852
15. Советская Белоруссія — 1,657
16. Белсат — 1,06
17. Куку.org — 0,997
18. Еўрарадыё — 0,872
19. Ежедневнік — 0,855
20. Svaboda.org — 0,821

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру