У Мінску няма электрычнасці ў мікрараёнах Сухарава, Каменная Горка і Кунцаўшчына. Таксама аб адключэнні электраэнергіі стала вядома ў Дзяржынску і Заслаўі. Гэтую інфармацыю Tut.by пацвердзілі ў Мінскэнерга.

Прэс-сакратар Мінскэнерга Міхаіл Юдзін распавёў, што ў 10.49 на ЦЭЦ-4 адбылася пазаштатная сітуацыя. У прыватнасці, адбылося адключэнне абсталявання з-за чаго «парушана электразабеспячэнне шэрагу спажыўцоў Мінска і Мінскай вобласці».

«Прычыны высвятляюцца. Робяцца ўсе неабходныя захады», - сказаў Юдзін.

Як паведамляе 115.бел, на мінскай ЦЭЦ-4 адбылася аварыя, таму ў шэрагу раёнаў можа не быць і вады.

Пазаштатнай сітуацыяй стаў разрыў трансфарматара, які не суправаджаўся гарэннем. Пра гэта паведаміла мінскае ўпраўленне МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0