7 верасня надвор'е будуць фармаваць атмасферныя франты. Днём на большай частцы тэрыторыі дажджы.
Тэмпература паветра ўначы +5.. + 10°С, днём +10.. + 16°С.
У Мінску - + 10 — 12°С, дождж.
8 верасня ў асобных раёнах краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу +6.. +12°С, максімальная днём +12.. + 19°С.
У Мінску — +12—14°С, невялікі дождж.
9 верасня чакаецца паступленне цёплых паветраных мас з паўднёвага захаду Еўропы.
Умовы надвор'я палепшацца. Пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-заходніх і паўночных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы.
Тэмпература паветра ўначы +6.. + 13°С, днём +17.. + 23°С, па поўдні да + 25 ° С.
У Мінску — + 16—18°С.
Паводле папярэдніх прагнозаў, у нядзелю ў Мінску чакаецца +17—19, а ў панядзелак — 20—22°С.