Беларусы ва ўсім свеце за 10 дзён прабеглі дзеля дзяцей 114 971 км. Прычым неабходны «статысячнік» пераадолелі загадзя — у перадапошні дзень сацыяльнай акцыі «Выклік за 100 000: velcombegom». Згодна з умовамі, velcom накіраваў 100 тыс. рублёў Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі.

У сярэднім беларусы сумарна прабягалі па 10 тыс. км штодня. Рэкорднымі выдаліся апошнія выходныя, калі за два дні агульная «скарбонка» папоўнілася амаль на 40 тыс. км. Усяго ж сваімі кіламетрамі падзяліліся больш за 10 900 чалавек. Пакуль адны бегалі са смартфонам у адзіночку, іншыя асвойвалі маршруты разам. Бегавыя ўікэнды прайшлі ў Мінску, Брэсце, Гродне, Магілёве, Баранавічах, Салігорску, Барысаве і Астрашыцкім Гарадку.

Бегалі дзеля дзяцей не толькі ў Беларусі — дапамагалі дзецям і суайчыннікі амаль у 20 краінах свету. У прыватнасці, да сацыяльнай акцыі далучыліся беларусы ў Кітаі, ЗША, Расіі, Германіі, Чарнагорыі, Польшчы, Італіі і Іспаніі. Прабежкі таксама ладзілі ў Чэхіі, Літве, Малдове, Арменіі, Балгарыі, Партугаліі і Венесуэле.

Большасць маршрутаў пралягала ў гарадах. Некаторых удзельнікаў натхнілі маляўнічыя месцы: Нясвіжскі замак, Брэсцкая крэпасць, Белавежская пушча і Уральскія горы. Незвычайным стаў і стартавы забег у парах «1+1» у сталічным парку Перамогі, калі ўсім ахвотным прапанавалі прыйсці з парай або знайсці яе на месцы.

Разам з усімі бегалі і беларускія футбалісты. «Выклік за 100 000: velcombegom» прынялі гульцы мінскага і брэсцкага «Дынама», а таксама нацыянальнай зборнай Беларусі. Усе яны выкарыстоўвалі трэкеры падчас трэніровак, пасля чаго перадалі свае кіламетры ў дапамогу дзецям. Перанялі іх прыклад і спартыўныя заўзятары.

Сабраныя 100 тыс. рублёў velcom прызначаныя для патрэб Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі. Генеральны дырэктар velcom Гельмут Дуз перадаў сертыфікат на рэкордную для бегавых ініцыятыў суму галоўнаму доктару ўстановы Галіне Радзівонавай. Цэнтр унікальны тым, што ў ім праходзяць лячэнне дзеці з цяжкімі захворваннямі. Грошы пойдуць на набыццё новага медыцынскага абсталявання.

Сацыяльная акцыя праходзіла з 26 жніўня па 4 верасня. Каб зрабіць свой унёсак, трэба было прабегчы са смартфонам і зафіксаваць адлегласць любым фітнес-дадаткам. Вынікі ў выглядзе скрыншота з указаннем даты і кіламетражу прасілі выкласці ў сацсеткі з хэштэгам #velcombegom або #велкомбегом. Унёсак кожнага ўдзельніка быў улічаны, незалежна ад таго, колькі ён прабег.

Прамежкавыя вынікі кожны дзень з'яўляліся на гіганцкім экране «Чалавек бяжыць», які ўсталявалі на фасадзе velcom-цэнтра. На ім можна было ўбачыць, якую колькасць кіламетраў прабеглі беларусы з моманту пачатку бегавой кампаніі.

«Мы шчыра ўдзячныя кожнаму, хто прыняў «Выклік за 100 000: velcombegom» і зрабіў свой уклад у агульны поспех, — адзначыў генеральны дырэктар кампаніі velcom Гельмут Дуз. — Мы ўпэўненыя, што будучыня за дабрачыннымі праектамі, якія злучаюць намаганні бізнэсу і грамадства. #velcombegom — яркі прыклад такога падыходу. Ён аб'ядноўвае тысячы людзей для добрых спраў у дапамогу дзецям, дае стымул для заняткаў спортам і ўносіць значны ўклад у развіццё бегавую руху ў Беларусі».

«Выклік за 100 000: velcombegom» правёў velcom пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя. Сацыяльная ініцыятыва ставіла мэтай дапамагчы дзецям і павысіць цікавасць да бегу і здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва. Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі, якой накіруюць сабраныя сродкі, уяўляе сабой адзіны ў краіне цэнтр, дзе праходзяць аднаўленне дзеці з гемафіліяй, анкалогіяй і хваробамі нырак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0