У пачатку жніўня на сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў аб наданні Нацыянальнаму аэрапорту Мінск імя першадрукара Францішка Скарыны. На дадзены момант пад петыцыяй падпісалася 880 чалавек.

Яшчэ летась міністр культуры Барыс Святлоў адзначыў, што ён падтрымлівае ідэі перайменавання. «Да канца 2016 года пытанне вырашыцца», — запэўніў ён. Аднак прайшоў год, а справа так і не зварухнулася з месца, хаця ўжо прайшоў 500-гадовы юбілей першай друкаванай кнігі на беларускай мове.

21 жніўня блогер і грамадскі актывіст Антон Матолька накіраваў зварот адносна надання аэрапорту імя Францішка Скарыны. 5 верасня прыйшоў адказ за подпісам намесніка генеральнага дырэктара аэрапорта па агульных пытаннях і працы з персаналам Віктара Палея.

«Просьба аб перайменаванні аэрапорта задаволеная быць не можа ў тым ліку і па прычынах фінансава-эканамічнага характару», — адзначае Палей.

Далей супрацоўнік аэрапорта адзначае, што падтрымлівае наданне Нацыянальнай бібліятэкі імя Францішка Скарыны. Далей ідзе пералік аэрапортаў, якія названыя ў гонар не дзеячаў, а гарадоў і геаграфічных назваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?