«Наша Ніва» паведамляла пра новую практыку некаторых школ, што прапаноўвалі бацькам школьнікаў малодшых класаў пакідаць дзяцей у платных групах да пачатку заняткаў (9.00).

Як выяснілася, гэта была прыватная ініцыятыва асобных школ, сказалі нам у Міністэрстве адукацыі.

«Такіх груп не будзе! І не павінна быць. Ужо прымаюцца меры, мы забаронім збіраць грошы. У нас і прадлёнкі бясплатныя, ніякіх платных «недадлёнак», — сказала нам прэс-сакратарка Мінадукацыі Людміла Высоцкая.

Мы запыталіся таксама, як гэтае пытанне будзе рэгулявацца — ці будзе нейкі ўнутраны нарматыўны акт?

«Унутраных актаў мы не рыхтуем. Гэта будзе размова па тэлефоне з кіраўніком аддзела адукацыі», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?