Пасля шасці паразаў на старце мінскае «Дынама» нарэшце перамагло. У сераду дынамаўцы выйгралі ў гасцях у «Сочы» 4:2 (0:1, 2:1, 2:0).
У беларускага клуба шайбы закінулі: двойчы Фантэйн, Клінкхамер, Кітараў.
Пасля 7 гульняў мінскія дынамаўцы дзеляць з рыжскімі 12 і 13-е месцы. Беларусы ўсё ж знаходзяцца ніжэй: у латвійскага «Дынама» — дзве перамогі (адна чыстая, другая ў авертайме).
***
Наступны матч у мінчукоў — 8 верасня ў гасцях супраць «Тарпеда».
Матч у Мінску — 11 верасня супраць «Трактара».
0
0
0
0
0
0