«Навукоўцы ўніверсітэта ў лабараторных умовах стварылі ўрадлівы паверхневы пласт глебы — біямат, які дазволіць значна спрасціць і паскорыць працэс рэкультывацыі тэхнагенна парушаных зямель, у тым ліку і на паўночных тэрыторыях, дзе біялагічны этап рэкультывацыі моцна абцяжараны значнай аддаленасцю і цяжкадаступнасцю аб'ектаў, суровымі кліматычнымі ўмовамі і гідратэрмічным рэжымам глебы», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі распрацоўшчыкаў, біямат цалкам згнівае за 4—5 гадоў, а прадукты яго гніення забяспечваюць развіццё раслін. «Дыван» з біямату можна распасцерці практычна ў любым месцы: яго можна выкарыстоўваць не толькі для рэкультывацыі, але і ва ўладкаванні гарадскіх прастораў.

Праведзеныя даследчыкамі эксперыменты паказалі паляпшэнне ўсходжасці і прыжывальнасці насення. За паўгода хвоі, пасаджаныя на біямаце, выраслі ў два разы хутчэй, чым кантрольныя. Працай навукоўцаў з Краснаярска ўжо зацікавіліся прадстаўнікі нафтагазавых кампаній.

Біямат — гэта аснова з натуральнага валакна, насычаная інэртным складам полівенілацэтату, які дазваляе працяглы час захоўваць механічную трываласць. На аснову наносяцца арганічныя напаўняльнікі, якія змяшчаюць біялагічна актыўныя дабаўкі і рэчывы прыроднага паходжання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0