Амаль усе пабудовы і інфраструктура невялікай карыбскай выспы Барбуда разбураныя пасля таго, як па ім прайшоўся ўраган «Ірма». Цяпер выспа непрыдатная для жыцця, заявіў прэм'ер-міністр астраўной дзяржавы Антыгуа і Барбуда Гастон Браун.

«Гэта поўнае разбурэнне», — сказаў прэм'ер падчас пралёту над востравам, насельніцтва якога складае 1600 чалавек. «Выспа літаральна пайшла пад ваду. Я лічу, што зараз Барбуда непрыдатная для жыцця», — сказаў Браун.

Паведамляецца аб гібелі аднаго дзіцяці на Барбудзе, але па меры таго як разбіраюць завалы, колькасць загінулых, хутчэй за ўсё, будзе расці, сказаў прэм'ер.

Суседняя выспа Антыгуа з насельніцтвам 80 тысяч чалавек пазбегла сур'ёзнага ўрону — сур'ёзных разбурэнняў і загінулых там няма, казаў Браўн раней.

У паўднёвай частцы выспы Сен-Мартэн разбураны аэрапорт, трэці па велічыні на Карыбскіх астравах. Раней паведамлялася, што выспа засталася без электрычнасці. Усяго на Карыбах ў выніку ўрагану загінулі сем чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?