Кіраўнік урада Іспаніі Марыяна Рахой заявіў, што рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі не будзе, перадаюць інфармагенцтвы.

«Я даў указанні накіраваць у Канстытуцыйны суд пазоў супраць сепаратысцкіх рашэнняў каталонскіх уладаў са спасылкай на неканстытуцыйнасць», — сказаў прэм'ер, заключыўшы, што «рэферэндуму аб самавызначэнні не будзе».

Раней стала вядома, што парламент Каталоніі ўхваліў 6 верасня закон аб рэферэндуме аб самавызначэнні. Ініцыятыву падтрымала сепаратысцкая кааліцыя. Па яе версіі, закон рэгулюе прававую базу для арганізацыі плебісцыту, які прыхільнікі незалежнасці Каталоніі хочуць правесці 1 кастрычніка.

Іспанскі ўрад неаднаразова заяўляў, што не дазволіць правесці плебісцыт, які пасягае на адзінства і цэласнасць дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0