Такі спосаб працуе куды лепш за ўсялякія «ціндары» і сайты знаёмстваў: па словах жанчыны, у дзень ёй тэлефануюць мінімум тры разы.

Сёння мы звязаліся з яшчэ адным мінчуком, які павесіў аб'яву «Шукаю жонку, а маці нявестку» на свой транспарт яшчэ ў чэрвені. Завуць яго Аляксей Каламійцаў, яму 27 гадоў, працуе кіроўцам. Праўда, чамусьці такога поспеху, як Віта, ён не мае: за чатыры месяцы хлопцу патэлефанавалі ўсяго 10 прэтэндэнтак на руку і сэрца.

Аляксей мяркуе, што гэта таму, што дзяўчаты не ўспрымаюць падобныя аб’явы сур’ёзна, а яшчэ баяцца рабіць першы крок. «Яны думаюць, што гэта жарт, тэлефануюць і смяюцца. А я ж сур' ёзна! Ужо паспеў нагуляцца, ды й маці таксама пытаецца пра нявестку!» — расказаў «НН» Аляксей.

Аляксей Каламійцаў

Аляксей Каламійцаў

Як і Віта, ён не ўспрымае сацсеткі і лічыць, што яны толькі марнуюць час. У якасці будучай жонкі Аляксей хацеў бы бачыць побач «добрую гаспадыню з галавой на плячах, не вельмі тоўстую і дагледжаную».

Мы прапанавалі хлопцу скантактавацца з Вітай, але ён баіцца, што 39-гадовай жанчыне будзе не цікава з тым, хто маладзейшы за яе на 12 гадоў.

З цікаўнасці мы патэлефанавалі ў сэрвіс, які займаецца вырабам вінілавых налепак і спыталіся, наколькі часта беларусы замаўляюць такія сюжэты.

«З просьбай вырабіць налепкі з пошукам жонкі ці мужа да нас звяртаюцца прыблізна тры разы ў месяц. Часцей за ўсё гэта робяць дзяўчыны. У іх бываюць вельмі незвычайныя тэксты: «Дагоніш — выйду замуж», «Галава не баліць», «Шуба ёсць», «Прапіска ёсць»… Ну, і пасля ідзе прапанова ажаніцца з нумарам тэлефона. Хлопцы ў гэтым плане больш сціплыя: налепка, як у Аляксея, гэта для іх — верх крэатыву», — расказаў «НН» прадпрымальнік Зміцер Дамарад.

Каштуюць такія ўпрыгажэнні на аўто да 13 рублёў, у залежнасці ад памераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?