Бабілён нашай эры (Babylon A.D.)
ЗША – Францыя, 2008, каляровы, 90 хв.
Рэжысэр: Мэцью Касовіц
Ролі выконваюць: Він Дызель, Мелані Цьеры, Мішэль Еа, Ламбэр Ўілсан, Марк Стронг, Шарлота Рэмплінг, Жэрар Дэпард’ё
Жанр: Постапакаліптычны баявік
Адзнака: 3,5 (з 10)

У недалёкім прышлым баявік Турап (Він Дызель) мусіць перавезьці ў Н’ю-

Ёрк дзяўчыну з кіргіскага кляштара сэкты наэлітаў. Але праблема ня толькі ў тым, што Сярэдняя Азія і Расея ахопленыя вайною і тэрарызмам. Сама дзяўчына праяўляе незвычайныя здольнасьці – і ўяўляе верагодную пагрозу для ўсяго чалавецтва.

Француз Мэцью Касовіц пачынаў кар’еру, як незалежны эўрапейскі аўтар, схільны да відовішчнага жанравага кіно (“Нянавісьць”, “Барвовыя рэкі”, “Готыка”).

Актор Він Дызель праславіўся ролямі накачаных выратавальнікаў у фантастычных баевіках (“Чорная дзірка”, “Хронікі Рыдыка”).

Стужка Касовіца – высокабюджэтны ўдарны трэш зь бязладна нагрувашчанымі адмысловымі эфэктамі, няўцямным сцэнарам і дыялёгамі – ідыятызму якіх пазайздросьцілі бы на “Беларусьфільме”.

Фразы дзяўчыны, якая ні з пушчы ні з поля – ведае, як кіраваць расейскаю субмарынаю – выклікалі ў залі гістэрычны рогат замест меркаваных сьлёзаў. У нікчэмна-гратэскных ролях – Шарлота Рэмплінг і Жэрар Дэпард’ё (гэты кашмар варта ўбачыць).

І хаця самае цікавае ў фільме – рэклямны ролік, стужку ацэняць аматары благога кіно.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?