Два чалавекі загінулі пры сутыкненні легкавікоў у Дзяржынскім раёне, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Фота ўпраўлення ДКСЭ па Мінскай вобласці

Сёння каля 12.50 паблізу в. Путчына Дзяржынскага раёна сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі маркі «Фальксваген Пасат».

«У выніку аварыі на месцы здарэння загінулі два чалавекі. Яшчэ чацвёра з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўленыя ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка», — праінфармавалі ва УДАІ.

Экспертам-аўтатэхнікам трэба будзе вызначыць месца і вугал сутыкнення машын адносна межаў праезнай часткі, а таксама тэхнічны стан аўто на прадмет наяўнасці няспраўнасцяў, у тым ліку тых, якія існавалі да моманту аварыі.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам быць вельмі ўважлівымі за рулём, не адцягвацца і выконваць хуткасны рэжым, каб пазбегнуць ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0