Германскі ўрад рашуча абвяргае намер Польшчы правесці перамовы па пытанні выплаты ваенных рэпарацый, паведамляе Радыё Польшча.

Прэс-сакратар урада Штэфен Зайберт заявіў 8 верасня, што няма ніякіх падстаў для таго, каб ставіць пад сумнеў адмову Польшчы ад рэпарацый ў 1953 годзе. «З нашага пункту гледжання, праблема была вырашаная і з палітычнага, і з юрыдычнага боку», — заявіў Зайберт.

Прэм'ер-міністр Польшчы Беата Шыдла днём раней заявіла, што Польшча мае права выступіць з патрабаваннем аб рэпарацыях. Па яе словах, афіцыйная пазіцыя ўрада па гэтым пытанні будзе апублікаваная тады, калі будзе прыняте палітычнае рашэнне аб патрабаванні рэпарацый. Па словах міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага, кошт рэпарацый можа скласці 840 мільёнаў еўра.

Нагадаем, што 23 жніўня 1953 года ПНР адмовілася ад якіх-небудзь патрабаванняў у дачыненні да Германіі. Пры гэтым шэраг гісторыкаў і юрыстаў падкрэслівае, што гэты крок быў прадыктаваны камуністычнымі ўладамі і яго правамернасць можа быць падвергнутая сумневу.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0