Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя апублікавала спіс месцаў, дзе будуць устаноўленыя мабільныя датчыкі аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму ў верасні.

Фіксаваць парушэнні ўвесь месяц з 7.00 да 20.00 будуць камеры па адрасе пр. Партызанскі, 75 і на вул. Чкалава, 1 — абмежаванне хуткасці 60 км/г. Дзве мабільныя камеры ўстаноўленыя на МКАД. Яны будуць фіксаваць парушэнні ПДР круглыя суткі на 33-м км унутранага і 21-м км знешняга кальца (90 км/ч).

Спідкамы на наступных участках дарог будуць працаваць з 20.00 да 2.00: 13, 17, 21, 25, 29 верасня — па пр. Незалежнасці, 156 (80 км/г), пр. Пушкіна, 70а (60 км/г), а таксама на вул. Ташкенцкай, мост праз р. Свіслач (60 км/г); 14, 18, 22, 26, 30 верасня — па вул. Прытыцкага, 60, к. 5 (60 км/г), пр. Незалежнасці, 45 і 99 (60 км/г); 11, 15, 19, 23, 27 верасня — па вул. Кальварыйскай, 58, к. 1 (60 км/ч), па пр. Партызанскім, 75 і 147 (60 км/г); 12, 16, 20, 24, 28 верасня — на скрыжаванні пр. Незалежнасці з вул. Рагачоўскай (80 км/г), вул. Прытыцкага, 106 (60 км/г) і на пр. Партызанскім, 75 (70 км/г).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0