• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Мова
Фота 3 з 4

З цыганскімі дзецьмі. Румынія, 2017.

13.09.2017 / 10:30

Японец, які вучыць беларускую мову: «Я не ведаю іншай краіны, дзе жывуць такія добрыя людзі!»

Юзік Сумі — незвычайны малады чалавек. Сам ён японец, аднак жыве ў Румыніі. Выкладае цыганскую мову, а вучыць беларускую і яшчэ шмат-шмат іншых моў. Кажа, беларуская даецца цяжка, але ён стараецца. Мы папрасілі Юзіка напісаць, што ён думае пра Беларусь, беларусаў і беларускую мову. Юзік згадзіўся адразу.

Школа беларусістыкі. Мінск, 2017. Фота Настассі Саўковай.

«Мяне завуць Юсукэ Сумі. Я японец. Маё японскае імя цяжкаватае, таму звычайна па-беларуску я кажу проста «Юзік». Але, на жаль, яшчэ не магу добра вымаўляць «зі». Беларуская мова вельмі цяжкая.

Я нарадзіўся у Японіі, у горадзе Токіа. Мае бацькі — выкладчыкі ў школе для дзяцей з інваліднасцю.

Я настаўнік ромскай (цыганскай) мовы ў Румыніі. Калі я быў у ліцэі ў Японіі, вывучаў штучную мову эсперанта. Мне яна вельмі падабалася, і я нават выкладаў яе потым адзін год ў іншым ліцэі ў групе для невідушчых студэнтаў. Тады ў мяне зусім не было досведу, думаю, мае заняткі былі збольшага бессэнсоўнымі. Студэнты былі сляпымі, яны заўсёды слухалі з заплюшчанымі вачамі, але я заўважаў, што некаторыя проста спяць.

Аднойчы выкладчык эсперанты сказаў, што калі мне падабаецца гэтая мова, то лепш вывучыць і лацінскую. І я пачаў вывучаць яе ў прыватнай школе. Аднак паколькі школа найперш была школай французскай мовы, трэба было вучыць і французскую.

Я хацеў працягваць удасканальваць лацінскую мову ў еўрапейскай раманскай краіне. Абраў Румынію, бо знайшоў заняткі па румынскай мове ў Токіа і чуў, што паколькі гэтая мова не асабліва папулярная ў нас, то нескладана атрымаць стыпендыю ад Румыніі.

Пра Румынію шмат гаварыць не буду, гэта іншая тэма. Я вывучаў лацінскую і старагрэцкую мовы ва ўніверсітэце ў горадзе Клуж-Напока ў Трансільваніі, дзе жыве шмат венграў. Потым выехаў з Румыніі і працягнуў вывучаць лацінскую ў магістратуры ў Будапешцкім універсітэце ў Венгрыі. Там жа я пачаў вывучаць і беларускую мову. Вядома, маёй спецыяльнасцю была лацінская, але я здаўна хацеў вывучыць славянскую мову, таму што мы, лаціністы, вывучаем яшчэ і праіндаеўрапейскую мову. Складана, калі не ведаеш ніякай славянскай.

Ва ўніверсітэце я мог абраць любую славянскую мову. Не ведаю, чаму я спыніўся на беларускай. На жаль, тады я мала што ведаў пра вашу краіну. Калі ў мяне хтосьці пытаецца, чаму беларуская, звычайна я адказваю, што мяне паклікала Еўфрасіння!

З настаўніцай беларускай мовы. Будапешт, 2013.

Мая выкладчыца беларускай мовы — спадарыня Ларыса Станкевіч — цудоўная жанчына. Я ведаў венгерскую мову, але зусім не ведаў рускую, таму мне цяжка было вучыцца з іншымі венгерскімі студэнтамі. Выкладчыца распрацавала для мяне індывідуальныя заняткі. Ад Ларысы я даведаўся не толькі пра мову, але і пра культуру, гісторыю Беларусі. І мне захацелася з’ездзіць у Беларусь.

Ларыса вельмі дапамагла, дзякуючы ёй у Мінску і ў Брэсце ў мяне былі гіды. А сярод студэнтаў, якія дапамагалі мне ў Мінску, была і японка. Мабыць, многія з тых, хто займаецца беларускай мовай, чулі пра яе. Гэта Сіёры Кіёсава, самая вядомая і актыўная настаўніца беларускай мовы ў Японіі. Я пазнаёміўся з ёй выпадкова, тады яна была яшчэ студэнткай, вучылася ў Мінску. Спадзяюся, шмат японцаў вывучаць вашу прыгожую мову і культуру ад яе. Я таксама хацеў бы, але цяпер не жыву ў Японіі.

У маё першае падарожжа ў Беларусь, гэта было ў 2013 годзе, я размаўляў па-беларуску вельмі дрэнна. Мне было крыху дзіўна, што шмат людзей у Беларусі гавораць толькі па-руску. Тады я яшчэ не ведаў становішча беларускай мовы. Ужо потым я прачытаў па-японску пісьмовую работу Сіёры на гэтую тэму.

Думаю, мова — гэта ідэнтычнасць народа. Напрыклад, я выкладаю граматыку цыганскай мовы не толькі румынам, але і цыганам, якія зусім не размаўляюць на сваёй мове. Для іх першая мова — румынская. Але калі выкладаць цыганскую мову добра, яна стане іх роднай мовай, хоць для мяне заўжды будзе замежнай.

З цыганскімі дзецьмі. Румынія, 2017.

Але маё падарожжа ўсё адно было цікавым. Хоць я і не разумеў, што кажуць людзі, я адчуваў, што ў Беларусі ўсе добрыя і ласкавыя. Тая вандроўка засталася ў маім сэрцы як прыгожая казка. А потым я скончыў навучанне ў Будапешце і вярнуўся ў Румынію ў аспірантуру. На жаль, больш у мяне не было нагоды вывучаць беларускую мову, трэба было канцэнтравацца на навучанні.

А сёлета, калі я паехаў у Малдову і ўбачыў у краме беларускую гарэлку і шкло «Нёман», зразумеў, што вельмі сумую па Беларусі. Калі б я так не сумаваў, не выпіў бы з нёманскай шклянкі ў гасцініцы!

Здарылася і нагода зноў прыехаць у Беларусь. Ларыса распавяла мне пра Міжнародную летнюю школу беларусістыкі, таму, калі я скончыў навучанне ў аспірантуры і ў мяне быў перапынак у выкладанні ромскай мовы ва ўніверсітэце, я вырашыў узяць удзел у гэтай школе.

Яшчэ да таго, як я прыехаў у Беларусь, я пазнаёміўся з добрымі беларусамі. З Бухарэста ў Мінск я ляцеў самалётам, і якраз за мной села беларуска. Мы з ёй вельмі павольна размаўлялі па-беларуску. Яна працуе перакладчыцай з англійскай, на наступны дзень раніцай мусіла перакладаць у Мінску. Мы ж прыляцелі ноччу, але яна засталася са мной і дапамагла атрымаць візу ў аэрапорце. Потым мы з ёй і іншымі паехалі на таксі ў цэнтр Мінска, яна заплаціла кіроўцу і пайшла. Не ўзяла грошы ад мяне.

Я не ведаю іншай краіны, дзе жывуць такія добрыя людзі. Калі хтосьці запытаецца, што мне найбольш падабаецца ў Беларусі, я адкажу без роздумаў: «Людзі».

Кіёта, Японія, 2016.

На жаль, у Румыніі, дзе я жыву, у мяне няма выкладчыка беларускай мовы. Пасля школы беларусістыкі маё жаданне вывучаць беларускую мову стала яшчэ большым, чым раней.

Некаторыя валанцёры-студэнты цяпер мае добрыя сябры.

Адна дзяўчына не толькі гатуе бульбу, але сама выкопвае яе і аднойчы нават даслала мне фотаздымак з бульбай! Вельмі цяжка было ўтрымацца, каб не засмяяцца!

І беларуская бульба найсмачнейшая! Я здзівіўся, калі пакаштаваў упершыню.

Чаго няма ні ў Японіі, ні ў Румыніі, але ёсць у Беларусі — кантроль на станцыях метро. І яшчэ квас. На шчасце, я знайшоў квас у славянскай краме ў Румыніі. Вельмі здзівіўся, бо аказалася, што гэты квас з Беларусі! Дзякую табе, Божа!»

Падтрымаць аўтара

Чытайце таксама:

«Я з Літвы, па-руску зусім не разумею. Давайце размаўляць па-беларуску»

Беларускамоўны немец, які носіць сукенкі: У Беларусі да мяне паставіліся талерантна

Настасся Роўда, фота з архіва героя

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны
Палітыка і грамадства
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Літва працягнула надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 14 студзеня
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
Сям’ю палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк высяляюць з арандаванай кватэры ў Брэсце
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Настаўнікам разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?
Былому міліцыянту прысудзілі 3 гады «хіміі» за каментарый у «Аднакласніках»
Усяго патроху
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
«Засталіся ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарату нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Спорт
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Здарэнні
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Пад Калінкавічамі сутыкнуліся легкавік і трактар, загінулі два чалавекі
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
У Беларусі кожнае пятае злачынства — на п’яную галаву. Гэта адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Карысная інфа
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
Здароўе
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
Ад хрушчоўкі ў спальніку да новабудоўлі каля метро. Якія кватэры можна купіць да 40 тысяч даляраў
Золатавалютныя рэзервы за лістапад знізіліся на 80 мільёнаў даляраў
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
Меркаванні
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
Дызайн еўра зменіцца
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне
ЗША разглядаюць санкцыі супраць Расіі ў выпадку нападу на Украіну
Галоўнае
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый
Усяго патроху
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Настаўнікам разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?
Жонка пра Алеся Пушкіна: «Сувязь з ім знікла…»
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Фота / Відэа
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх