• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні

Фота Сяргея Гудзіліна.

12.09.2017 / 11:14

Віктар Марціновіч: Facebook беларускіх грыбоў

Фота Сяргея Гудзіліна.

Калі б тэарэтык новых медыяў Леў Мановіч мог зазірнуць у гэтыя дні ў бачныя мне часткі Facebook, Twitter ды Instagram, ён зрабіў бы выснову, што ў Беларусі паролі ад акаўнтаў большасці карыстальнікаў захапілі баравікі, лісічкі і абабкі. Яны выйшлі ў сеціва і навастрыліся сэлфачыць сябе ў лесе і на кухні. Такой колькасці грыбоў, здаецца, няма нават у лесе.

І калі тое, што ў людзей ў тэлефонах і ноўтах, яшчэ не разышлося з тым, што ў іх у галовах і душах, дык мушу вам сказаць, што беларусы — нацыя ну ні разу не аграрная.

Бо як я ні пнуся, не магу прыпомніць хаця б адзін здымак велізарнага бурака з подпісам: «З майго агародчыка». Гуркі, морква, цыбуля і нават памідоркі (такія складаныя ў вырошчванні!) трымаюцца неяк асобна ад новых медыяў і трапляюць у плынь толькі тады, калі нехта з беларусаў хоча пасмяяцца са Стывена Сігала.

Я памятаю, як нядаўна галоўнай тэмай афіцыйнага піяру стала бульба, фіялетавыя мяхі з якой перакрочылі мяжу лічбавай рэальнасці толькі для таго, каб «Чай з малінавым варэннем» пасцябаўся з людзей, што меліся тую бульбу капаць перад тэлекамерамі.

І вось мне складана ўявіць сабе чалавека, які бачыў бы ў капанні бульбы вялікую радасць. Нават для дачнікаў гэтая барацьба за ўласна вырашчаны ўраджай — крыніца стрэсу і стомы, не больш. І таму варыяцыі на тэму «Дажынак» у горадзе, якому споўнілася 950 гадоў, ладзяцца абсалютна дарэмна. Грукат ёсць, розгаласу няма.

А вось грыбочкі вабяць беларусаў бы добры шчупак — зацятага рыбака (і дзіва, што ўжо згаданыя афіцыйныя піяршчыкі таго пакуль не прачухалі). Гонар знятым у лесе баравіком лічыцца вышэйшым за гонар ад зарэзанай качкі ці застрэленага зайца. Не верыце — кіньце позірк у стужку на ўласным тэлефоне: ці шмат вы бачыце там паляўнічых трафеяў? І, абдумваючы гэты няхітры факт, складана не зрабіць некалькі высноваў пра нацыянальны характар і ягоную абумоўленасць камунікацыяй з лесам.

Часцяком кажуць, што беларусам неўласціва аб’ядноўвацца. Што, сутыкнуўшыся з любой праблемай, якая вымагае супольных і зладжаных дзеянняў, беларусы заўсёды разыходзяцца па дамах мацаваць уласны дабрабыт на асабісты капыл. І што менавіта так праяўляецца нейкая «хутарская сутнасць» нашага народа. Але ведаеце, ніякага «хутаранства» я тут не бачу. А што бачу — дык гэта звычкі спрактыкаваных грыбнікоў. Бо ў грыбы таксама грамадой не ходзяць. То бок ходзяць, але на ўваходзе ў лес разбягаюцца па сцежках і косяць паасобку.

Аптымальная сацыяльная дыстанцыя ў беларусаў — на аддаленасці ляснога гукання.

Так, каб і куртка сярод ствалоў не мільгала, але і каб не застацца аднаму сярод нявызначанасці. Збор грыбоў — працэс, падчас якога амаль адразу ж страчваеш арыентацыю ў прасторы. Хапае адной сям’і баравікоў з наступным кружляннем вакол камлёў у імкненні ніводнага грыба не прапусціць. Калі лес незнаёмы, дзень хмарны і побач няма гучнай дарогі — будзеш блукаць.

Калі б у мяне запыталі пра вычарпальную метафару апошніх 30 гадоў развіцця беларускай дзяржаўнасці, я б прыгадаў менавіта гэтую карцінку: людзі, якія перагукаюцца ў вераснёўскім лесе, упэўненыя, што яны ладна дбаюць пра запаўненне сваіх кашоў ды ідуць збольшага наперад. Бо ўсе астатнія — таксама недзе побач, бо адгукаюцца. А столькі людзей не могуць жа памыляцца.

У грыбніку заўсёды ёсць нешта ад партызана — і гэта яшчэ адна якасць, якая робіць іх падобнымі да беларусаў. Ён гаворыць і рушыць ціха, за выняткам выпадкаў, калі прыйшоў час гукаць сваіх. Ты ніколі не ведаеш, ці цябе цяпер бачаць, ці чуюць, але будзь пэўны: таямніцы, якія ты распавядаў напаўголасу па тэлефоне, калі абіраў чарніцы, назаўтра будзе церці ўся вёска

Грыбнік ставіцца да лесу гэтаксама як беларус ставіцца да краіны: лес — тое, што адначасова належыць усім і не належыць нікому пэўнаму, бо большае за чалавека. У лесе шмат багаццяў, але з поўным кошыкам выйдзе толькі той, хто не лянуецца, не баіцца збіць ногі, не пужаецца камара.

Паспрабуй забраць у беларуса лес так, як шмат у якіх месцах ужо фактычна забралі ваду, зрабіўшы спрадвечныя месцы рыбалкі платнымі і цалкам забараніўшы паўкрыжкі, якімі лавілі рыбу дзяды, — і беларус абурыцца так, што дэкрэт пра дармаедства падасца кветачкамі.

Як і ў любой дасканала распрацаванай забаўцы, у зборы грыбоў ёсць свае забабоны і хітрыкі. Ну, вось, напрыклад, кажуць, што беларусам неўласціва выхваляцца, і паходзіць гэта можа ад казання «пахваліўся грыбам — прыйшоў з лесу хібым», то бок нават сабраўшы добрую калекцыю белых, ты мусіш казаць пра гэта сціпла. Грыбныя месцы трэба берагчы, а таму пытанне «дзе сабраў», скіраванае да беларуса, ёсць ад пачатку пытаннем непрыстойным. І, з іншага боку, выходзячы з лесу, трэба абавязкова мець поўны кош, інакш іншыя грыбнікі падумаюць, што ты — «гультай». Калі раптам недабраў — можна накідаць на ніз сыраежак, а зверху пакласці арыстакратычных белякоў. Сапраўдная Беларусь — яна недзе паміж гэтымі двума памкненнямі: «не хваліцца» і ў той жа час «не выглядаць лянотным». Нават калі для гэтага патрабуецца махлярыць.

Узаемаадносіны з культурай збору грыбоў выпрацоўваюць своеасаблівую псіхічную методу. Бо калі ў лесе набліжаецца стары з кашом, поўным асавікоў, і кажа, што ў гэтай частцы лесу грыбоў ну зусім няма і табе трэба тэрмінова ад’ехаць пад Драчкава, — дык гэта можа азначаць толькі адно: хітраван хоча выправіць канкурэнта і браць грыб у адзіноце. А пад тым Драчкавам ты знойдзеш хіба што чарвівага масляка (а зараз паспрабуйце зразумець, ці чакаюць вас грыбы пад Драчкавам, з улікам таго, што аўтар тэксту — таксама зацяты грыбнік). Калі супаставіць гэта з колішнімі заявамі Нацбанка, што дэвальвацыі не будзе (і з усімі астатнімі буйнымі інфанагодамі апошняга часу), можна зразумець, што грыбная культура ў гэтай краіне — на кожным кроку.

Апантанасць зборам грыбоў лёгка магла б стаць нашай нацыянальнай ідэяй, бо ніхто з еўрапейцаў, акрамя блізкіх нам гістарычна палякаў і літоўцаў, не мае такой прагі да грыбярства.

Збор грыбоў — занятак не толькі вясковы і не толькі гарадскі, не толькі бядацкі і не толькі шляхетны. Калі паглядзець на тачкі, рассованыя па ўзбочынах трас Мінскай вобласці, можна адназначна заключыць, што аб’ядноўвае паляванне на грыбы і багатых, і бедных. І вельмі складана знайсці яшчэ адно такое ж захапленне, у якім удзельнічалі б усе слаі.

То годзе празываць нас бульбашамі! Мы — грыбнікі. І тое гучыць горда!

Віктар Марціновіч, budzma.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Палітыка і грамадства
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
Літва працягнула надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 14 студзеня
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый
Сям’ю палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк высяляюць з арандаванай кватэры ў Брэсце
Усяго патроху
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
«Засталіся ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарату нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Спорт
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Здарэнні
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
Пад Калінкавічамі сутыкнуліся легкавік і трактар, загінулі два чалавекі
Карысная інфа
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
Здароўе
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Беларусь ва ўмовах санкцый плануе замясціць імпарт на $9 млрд
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
Ад хрушчоўкі ў спальніку да новабудоўлі каля метро. Якія кватэры можна купіць да 40 тысяч даляраў
Золатавалютныя рэзервы за лістапад знізіліся на 80 мільёнаў даляраў
Меркаванні
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
Дызайн еўра зменіцца
ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне
Галоўнае
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
Беларусь ва ўмовах санкцый плануе замясціць імпарт на $9 млрд
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Усяго патроху
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Настаўнікам разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?
Фота / Відэа
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх