Беларусь у бліжэйшым будучым плануе павялічыць аб'ём перапрацоўкі нафты на НПЗ з цяперашніх 21,5 млн.т да 25 млн.т у год. Крыху менш за палавіну гэтага аб'ёму будзе перапрацоўваць ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод". Аб гэтым паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка на сходзе працоўнага калектыву прадпрыемства напярэдадні прафесійнага свята — Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, што адзначаецца 7 верасня.

Уладзімір Сямашка вылучыў тры асноўныя задачы, якія калектыву завода неабходна вырашыць у бліжэйшыя 2-3 гады. Акрамя нарошчвання аб'ёмаў перапрацоўкі нафты, МНПЗ павінен значна палепшыць якасць выпускаемай прадукцыі, гэта значыць, павялічыць да 2011 года глыбіню перапрацоўкі нафты да 92-93 працэнтаў. Гэта дасць магчымасць атрымліваць дадаткова $120 прыбавачнай вартасці з кожнай тоны перапрацаванай сыравіны. І, нарэшце, неабходна ва ўстаноўленыя тэрміны рэалізаваць праект па стварэнні комплексу па вытворчасці параксілолу. Арганізацыя айчыннай вытворчасці параксілолу дасць магчымасць больш поўна загрузіць вытворчыя магутнасці ААТ "Магілёўхімвалакно" і ў выніку атрымаць максімальны эканамічны эфект ад перапрацаванай нафты ў маштабах краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?