Намеснік старшыні Дзярждумы РФ Ігар Лебедзеў, які прадстаўляе фракцыю ЛДПР, пракаментаваў у твітары відэаролік, на якім маленькая дзяўчынка, якая не мае рук, есць з дапамогай ног.

ria.ru

«Навошта такім дзецям дазваляюць з'яўляцца на свет, бо гэта пакута, а не жыццё?! Сучасная медыцына вызначае паталогію загадзя», — напісаў ён пад твітам статс-сакратара Цэнтрабанка Аляксандра Торшына, які падзяліўся відэа.

У дыскусію з Лебедзевым уступіў іншы дэпутат Дзярждумы, Сяргей Баярскі. «Мярзотная пазіцыя», — адказаў ён віцэ-спікеру. Той растлумачыў сваю пазіцыю, напісаўшы наступнае: «Мярзотна, калі такія мучацца, а не жывуць». На гэтым перапіска парламентарыяў скончылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0