Ваенны канфлікт паміж Грузіяй і Паўднёвай Асеціяй быў справакаваны грузінскім бокам. Пра гэта ў этэры тэлеканалу АНТ заявіў міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

«Сутнасьць пазыцыі Беларусі простая і адназначная — мы лічым, што ўжываньне ваеннай сілы Грузіі справакавала гэту сытуацыю, якая, на жаль, мае доўгатэрміновыя міжнародныя наступствы».

«Лічым, што ўсе далейшыя дзеяньні павінны рабіцца строга на аснове міжнароднага права, і ў гэтым з намі салідарныя ўсе ўдзельнікі Арганізацыі Дамовы пра калектыўнай бясьпекі», — дадаў Сяргей Мартынаў.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0